Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Антыўрадавыя дэманстрацыі ў Тунісе, Емэне, Бахрэйне, Ярданіі


Дзесяткі тысяч людзей выйшлі сёньня на вуліцы сталіцаў Тунісу, Емэну, Бахрэйну і Ярданіі з патрабаваньнямі палітычных рэформаў.

У емэнскай сталіцы Сане і буйным горадзе Адэне дэманстранты патрабуюць адстаўкі шматгадовага прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха. Ахвярамі сутычак у Емэне сталі ўжо 15 чалавек.

У Тунісе пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі часовага ўраду прэм'ер-міністра Махамеда Ганушы.

У сталіцы Бахрэйну Манаме, дзе антыўрадавыя выступы доўжацца 12-ы дзень, сёньня дэманстранты ўзгадваюць семярых загінулых у сутычках.

У ярданскай сталіцы Амане прыхільнікі апазыцыі заклікалі ўлады павялічыць ролю простых людзей у вялікай палітыцы, а таксама выказалі пратэст супраць выкарыстаньня ўладамі сілы супраць маніфэстантаў.
XS
SM
MD
LG