Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты разглядаюць прапанову Беларусі, якая зараз старшынюе ў АДКБ, стварыць сьпіс асобаў, уезд якіх непажаданы або забаронены на тэрыторыю дзяржаваў-чальцоў арганізацыі.

Аб гэтым паведаміў сёньня на пасяджэньні каардынацыйнай рады кіраўнікоў ведамстваў па пытаньнях барацьбы зь незаконнай міграцыяй краін АДКБ генэральны сакратар арганізацыі Мікалай Бардзюжа.

«На пасяджэньне вынесенае пытаньне рэалізацыі прапановы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па стварэньні прававых рамак па фарміраваньні сьпісу асобаў, уезд якіх на тэрыторыю дзяржаваў АДКБ забаронены ці непажаданы", – сказаў Мікалай Бардзюжа. «Выносячы гэтае пытаньне на пасяджэньне, мы хацелі б атрымаць экспэртнае меркаваньне», – дадаў генсэк АДКБ, паведамляе БелТА.

Варта надаць, што 31 студзеня сёлета Эўразьвяз увёў забарону на ўезд на тэрыторыю краін-чальцоў для 157 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку для Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі заяўляў, што падобныя крокі не застануцца без адказу.

У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG