Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэха Плошчы


Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага РАУС Берасьця выклікалі на размову берасьцейскага прадпрымальніка Станіслава Фядзько.

У позьве ня значылася, у якасьці каго выклікалі прадпрымальніка, але размова тычылася падзеяў у Менску 19 сьнежня на Плошчы. Міліцыянты сказалі Станіславу, што 19 сьнежня яго тэлефон быў зафіксаваны ў Менску. Сам жа берасьцеец адмаўляецца ад сваёй прысутнасьці на Плошчы, адмаўляецца і ад таго, што прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін кажа, што такім чынам улады працягваюць запалохваньне грамадзтва:

"Станіслаў Фядзько мусіў адказаць міліцыянтам на стандартныя 33 пытаньні, якія задаваліся шмат каму, каго выклікалі на допыты ў міліцыю ці КДБ. Тут цяпер нават ідзе размова не пра тое, ці быў чалавек на Плошчы, а пра тое, што можа стаць падставай для выкліку і допыту чалавека супрацоўнікамі праваахоўных органаў, калі сам чалавек не прымаў удзелу ў нечым кепскім, не рабіў шкоды".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG