Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня АБСЭ наведае Казахстан і Кіргізстан


Літоўскі міністар замежных справаў Аўдронюс Ажубаліс як дзейны старшыня АБСЭ наведае Казахстан і Кіргізстан на наступным тыдні для абмеркаваньня працу АБСЭ ў абедзьвюх краінах. У часе візыту ў Кіргізстан Ажубаліс наведае паўднёвы горад Ош – цэнтар леташніх крывавых этнічных сутычак.

Дзейны старшыня АБСЭ сустрэнецца з губэрнатарам Оскай вобласьці і мэрам гораду, а затым пагутарыць з прадстаўнікамі мясцовых грамадаў. Таксама Ажубаліс наведае рэгіянальны офіс АБСЭ ў Ошы.
XS
SM
MD
LG