Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савудаўская Арабія павялічыла здабычу нафты


Савудаўская Арабія рэзка павялічыла аб'ём штодзённай здабычы нафты да дзевяці мільёнаў барэляў, што на 700 тысяч больш. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на савудаўскую крыніцу. Раней улады Савудаўскай Арабіі выказалі гатовасьць кампэнсаваць любы недахоп нафты на ўсясьветным рынку.

Цэны на нафту растуць у зьвязку з абвастрэньнем сытуацыі ў Лібіі. У той жа час прадстаўнік нафтаздабывальнай галіны Лібіі паведаміў, што здабыча нафты ў краіне не скарацілася.
XS
SM
MD
LG