Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: забіты "ваенны міністар" тэрарыстаў


У Іраку забіты вайсковы лідэр групоўкі "Ісламская дзяржава Ірак", зьвязанай з "Аль-Кайдай". Як заявіў прадстаўнік Багдадзкага апэратыўнага камандаваньня, аль-Насер Ліндзін Алах Абу Сулейман быў забіты ў чацьвер увечары ў горадзе Хіт.

Абу Сулеймана называлі "ваенным міністрам" экстрэмісцкай групоўкі, якая, на думку ірацкіх уладаў, нясе адказнасьць за многія тэракты і выбухі.
XS
SM
MD
LG