Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Вызваленьне": Да палітвязьняў ужываюцца катаваньні


Будынак КДБ у Менску

Будынак КДБ у Менску

Ініцыятыва "Вызваленьне", якая аб'ядноўвае сваякоў палітвязьняў па "справе 19 сьнежня", перадала ў амбасаду Вэнгрыі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, зварот, у якім заклікае Эўропу праявіць цьвёрдасьць у пытаньні неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў.

У звароце сярод іншага зазначаецца, што ў засьценках КДБ да палітвязьняў ужываюцца катаваньні:

"Умовы ўтрыманьня палітвязьняў жорсткія і бесчалавечныя і могуць быць прыроўненыя да катаваньняў: жорсткае стаўленьне канваіраў са спэцпадразьдзяленьняў КДБ, якія хаваюць свае твары пад маскамі; шантаж і псыхалягічны ціск на падсьледных, інфармацыйная блякада, нізкая тэмпэратура ў камэрах, адсутнасьць туалета ў многіх камэрах.

Стала вядома, што мужчын водзяць на допыты ў кайданках. Працэдура ператрусаў у мужчынскіх камэрах адбываецца самым зьневажальным чынам: мужчын прымушаюць выносіць з камэр усе рэчы ў спэцыяльнае памяшканьне, а затым разьдзявацца дагала.

У СІЗА на Валадарскага ў 8-месцавых камэрах утрымліваюцца па 15—16 чалавек, якія вымушаныя спаць па чарзе".


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG