Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: ёсьць ахвяры "Дня гневу"


Тысячы людзей выйшлі сёньня на вуліцы Багдаду і іншых гарадоў Іраку, каб узяць удзел у агульнанацыяльных акцыях пратэсту пад назовам Дзень гневу. Пратэстоўцы патрабавалі правядзеньня эканамічных рэформаў, паляпшэньня якасьці камунальных паслугаў, стварэньня новых працоўных месцаў і рашучай барацьбы з карупцыяй.

У Багдадзе павышаныя захады бясьпекі. На вуліцах, якія вядуць да галоўнай плошчы краіны, дысьлякаваныя войскі. Паведамляецца пра сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй у некалькіх гарадах краіны. Як найменей 5 чалавек былі забітыя ў часе сутычак у гарадах Масул і Хавідж.
XS
SM
MD
LG