Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі павінна было працягнуцца паседжаньне па скарзе аргкамітэта партыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі на Міністэрства юстыцыі. Прадстаўнікі ствараемай партыі патрабуюць прызнаць, што адмова Мін'юста ў рэгістрацыі партыі зьяўляецца незаконнай і парушае правы яе заснавальнікаў.

Аднак кіраўніцтва аргкамітэту паведаміла, што яно "ва ўмовах татальных рэпрэсіяў адмаўляецца ўдзельнічаць у працягу судовага спэктаклю". У спэцыяльным паведамленьні, у прыватнасьці, адзначаецца, што партыя правяла тры ўстаноўчыя сходы: "Але Мінюст па замове ўладаў, выконваючы функцыю карнага органа, адмаўляўся рэгістраваць БХД, матывуючы гэта дробнымі зачэпкамі і надуманымі падставамі. Не адрозьніваўся аб'ектыўнасьцю і суд. На паседжаньні 22 лютага суд адмовіў нават у просьбе заснавальнікаў БХД зрабіць перапынак на два тыдні дзеля таго, каб прадстаўнікі БХД змаглі азнаёміцца з матэрыяламі справы. У такіх умовах БХД не лічыць патрэбным працягваць удзел у судовым паседжаньні, вынікі якога прадвызначаныя".

У паведамленьні таксама адзначаецца, што БХД "працягне несьці ў беларускае грамадзтва хрысьціянска-дэмакратычныя каштоўнасці, безь якіх Беларусь ня зможа стаць сапраўды свабоднай і дэмакратычнай".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG