Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: "Дзень гневу" пачаўся


У сталіцы Іраку Багдадзе ўведзеная камэндацкая гадзіна ў зьвязку з плянаванымі сёньня антыўрадавымі дэманстрацыямі. Нягледзячы на заклікі ўладаў адмовіцца ад удзелу ў акцыях, некалькі сотняў чалавек сабраліся на цэнтральнай плошчы Багдаду. Раней прэм'ер-міністар Іраку Нуры аль-Малікі заявіў, што дэманстрацыі арганізаваныя прыхільнікамі былога дыктатара Садама Хусэйна і "Аль-Кайды". Заклікі да маніфэстацыяў пад назовам "Дзень гневу" былі разьмешчаныя ў інтэрнэце.

Цягам апошніх тыдняў у Іраку адбыліся дэманстрацыі, удзельнікі якіх выступалі супраць карупцыі і беспрацоўя, а таксама патрабавалі паляпшэньня камунальных паслугаў.
XS
SM
MD
LG