Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібіі пагражае выключэньне з Рады ААН па правах чалавека


Дэманстрант са сьцягам Лібіі перад сьцяной з надпісам "Тобрук сёньня свабодны". Тобрук, 24 лютага 2011 г.

Дэманстрант са сьцягам Лібіі перад сьцяной з надпісам "Тобрук сёньня свабодны". Тобрук, 24 лютага 2011 г.

ЗША будуць дамагацца выключэньня Лібіі з Рады ААН па правах чалавека.

Чакаецца, што ў панядзелак у паседжэньні Рады ў Жэнэве возьме удзел дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.

Напярэдадні прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША заявіў, што рэжым Муамара Кадафі груба парушае правы грамадзян Лібіі, ужываючы сілу супраць масавых народных пратэстаў.

У чацьвер у Лібіі вайскоўцы, верныя Кадафі, змагаліся з паўстанцамі ў шэрагу захопленых імі гарадоў.

Апазыцыйныя сілы ўжо кантралююць значныя тэрыторыі на ўсходзе Лібіі. У чацьвер яны абвясьцілі, што пойдуць маршам на Трыпалі, каб зрынуць Кадафі.

Паводле зьвестак міжнародных арганізацыяў, колькасьць загіблых у Лібіі магло перавысіць тысячу чалавек.

Краіну ўжо пакінулі дзесяткі тысяч замежных грамадзян, эвакуацыя працягваецца.
XS
SM
MD
LG