Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пётра Рудкоўскі: Вернікі паставілі пастыраў перад складаным выбарам


Каля 70 вернікаў і актывістаў каталіцкага руху зьвярнуліся да каталіцкага эпіскапату з заклікам запатрабаваць ад уладаў Беларусі спыніць рэпрэсіі ў краіне і вызваліць усіх палітвязьняў. Госьць "Начной Свабоды" – манах-дамініканін, філёзаф і публіцыст Пётра Рудкоўскі.

Абламейка: Вось цытата са звароту: “Мы заклікаем Вас зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем вызваліць палітычных вязьняў і спыніць рэпрэсіі”. Іншымі словамі, вернікі хочуць, каб біскупы зьвярнуліся да ўладаў з ПАТРАБАВАНЬНЕМ. Здаецца, у гісторыі незалежнай Беларусі яшчэ не было выпадку, каб кіраўніцтва Каталіцкай царквы (як, зрэшты, і Праваслаўнай нечага ад уладаў патрабавала). Якім будзе, на вашу думку, адказ біскупаў вернікам? Ці зьвернуцца біскупы да ўладаў?

Рудкоўскі: У гэтым звароце для мяне важны багаслоўскі кампанэнт. Што зварот напісаны на столькі як палітычны, а як маральна-багаслоўскі зварот. Таму я бы нават не сказаў, што гэтае патрабаваньне трэба ўспрымаць як галоўны пасыл гэтага звароту. Для мяне гэта хутчэй напамін з боку вернікаў пастырам пра тое, што самі пастыры ў сваіх прамовах падкрэсьліваюць не паддавацца канфармізму. Для мяне асноўны пасыл – ня столькі чаканьне канкрэтных крокаў да ўладаў, але каб зьвярнулі ўвагу на маральнае вымярэньне гэтай сытуацыі, якая склалася падчас выбараў і пасьля выбараў.

Абламейка: Дык зьвернуцца біскупы ці не?

Рудкоўскі: За біскупаў не магу тут адказаць. Магу толькі тое сказаць, што пастыры пастаўлены ў такой сытуацыі, калі нейкі маральны выбар мусяць зрабіць.

Абламейка: Сярод тых, хто падпісаў зварот, шмат царкоўных актывістаў і нават працаўнікоў парафіяў, напрыклад, арганістыя. Як вы думаеце, ці не зазнаюць яны рэпрэсіі з боку свайго касьцельнага начальства.

Рудкоўскі: Ня думаю, што такое будзе.

Абламейка: Калі б біскупы абвясьцілі па парафіях спэцыяльную малітву за вызваленьне нявінна зьняволеных, гэта была б палітычная акцыя Касьцёлу ці малітоўная, духоўная?

Рудкоўскі: У розных асяродзьдзях акцыя па-рознаму будзе выглядаць. Можа, я бы сказаў, не малітва за вызваленьне вязьняў, але дастаткова, каб была аб'яўлена малітва, напрыклад, за справядлівасьць, або за айчыну. І гэта ўжо магло б атрымаць палітычную інтэрпрэтацыю з боку ўладаў. Таму тут няма адназначнага адказу. Гэта пытаньне – хто інтэрпрэтуе.

Абламейка: А што вы можаце сказаць адносна грамадзкай пазыцыі Каталіцкай царквы ў Беларусі. Мы ведаем, што яно як бы стараецца трымацца ў ценю і займацца практычнымі справамі. Як вы гэта ацэньваеце?

Рудкоўскі: Трэба падкрэсьліць, што асноўная місія – эвангелізацыя і спрыяньне духоўнаму, рэлігійнаму росту чалавека. Выхаваньне адказнасьці за культуру, за грамадзтва, у якім жывем, без навязваньня палітычнай ідэалёгіі. Таму тут Касьцёл у якасьці палітычнага іграка знаходзіцца ў ценю, і менавіта так яно павінна быць. Палітычнай місіі ён не выконвае і не павінен выконваць. Але тады, калі ёсьць відавочнае парушэньне правоў чалавека, прыніжаецца яго годнасьць, то паўстае маральны выклік. Нават калі гэта можа атрымаць палітычную інтэрпрэтацыю, яно павінна менш цікавіць касьцёл – тут у той ці іншай форме трэба выступіць у абарону годнасьці чалавека, у абарону пэўных маральных прынцыпаў.

Абламейка: У сваім звароце вернікі прыводзяць прыклады з гісторыі іншых краінаў (напрыклад, Сальвадору, Філіпінаў, Чылі, Польшчы), дзе Каталіцкая царква адыграла важную ролю ў грамадзка-палітычных працэсах. Наколькі, на вашу думку, аўтарытэтная Каталіцкая царква ў Беларусі, каб зрабіць нешта падобнае – у тым выпадку, каб на гэта была воля яе кіраўніцтва.

Рудкоўскі: Справа тут не ў аўтарытэтнасьці. Хрысьціяне могуць быць маргінальнымі ў грамадзтве і заставацца самімі сабой, захоўваючы пасьлядоўную вернасьць маральным рэлігійным прынцыпам. Складана выпрацаваць адназначную канцэпцыю рэагаваньня ў выпадку маральных праблем у палітычным вымярэньні.

Слухаць гутарку цалкам:

Пётра Рудкоўскі: Вернікі паставілі пастараў перад складаным выбарам

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG