Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штогод больш за 1000 беларусаў гіне ў агні


Пажар на заводзе вылічальнай тэхнікі ў Менску леташнім траўнем.

Пажар на заводзе вылічальнай тэхнікі ў Менску леташнім траўнем.

Паводле афіцыйных дадзеных, штогод болей за тысячу беларусаў гіне падчас пажараў з бытавых прычын і ў выніку тэхналягічных здарэньняў. Ня стаў выключэньнем і мінулы, 2010 год.

Прычым колькасьць загінулых на пажарах у параўнаньні з 2009 годам павялічылася на 6,5% і склала 1110 чалавек, паведамляе БелаПАН са спасылкай на пракуратуру Беларусі.

Адной з асноўных прычын пажараў са сьмяротнымі вынікамі адмыслоўцы называюць п’янства. Болей за 77% загінулых у агні складаюць людзі ў нецьвярозым стане.

Мінулы год адзначыўся і самай вялікай за апошні час тэхналягічнай катастрофай — з-за парушэньняў тэхнікі бясьпекі адбыўся выбух і пажар у цэху аб’яднаньня «Пінскдрэў», ад траўмаў і апёкаў загінулі 14 чалавек. У пракуратуры лічаць, што на прадпрыемстве сыстэматычна ігнараваліся прадпісаньні раённага адзела па надзвычайных сытуацыях.
XS
SM
MD
LG