Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу па берасьцейскай Плошчы спынілі, бо скончыўся тэрмін


Канстанцін Турчыняк, архіўнае фота

Канстанцін Турчыняк, архіўнае фота

Суд Ленінскага раёну Берасьця спыніў вытворчасьць паводле адміністрацыйнай справы актывіста руху «За свабоду» Канстанціна Турчаняка, які быў затрыманы 19 сьнежня ў Берасьці на мясцовай плошчы Леніна а 23-й гадзіне.

«Справу спынілі, бо скончыўся тэрмін прыцягненьня да адказнасьці», — паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.
XS
SM
MD
LG