Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і ЭЗ правялі шырокафарматныя перамовы


Прэзыдэнт Эўразьвязу Герман Ван Ромпэй і прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін у Брусэлі

Прэзыдэнт Эўразьвязу Герман Ван Ромпэй і прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін у Брусэлі

Прадстаўнікі ўраду Расеі і Эўракамісіі правялі першы раўнд перамоваў у рамках візыту расейскай дэлегацыі ў Брусэль.

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін, па выніках перамоваў са старшынём Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, выказаў пратэст адносна палітыкі Эўразьвязу ў пытаньні дэманапалізацыі энэргетычнага рынку. У рамках гэтай палітыкі Славаччына і краіны Балтыі плянуюць нацыяналізаваць на сваёй тэрыторыі газаправоды, што належаць Газпрому.

Бакі таксама абмеркавалі сытуацыю ў Паўночнай Афрыцы, адзначыўшы яе ўплыў на кошты энэрганосьбітаў і павелічэньне тэрарыстычнай пагрозы. Барозу падкрэсьліў важнасьць расейскіх энэргапаставак у гэтай сытуацыі.

Паведамляецца, што Эўразьвяз закрануў тэму правоў чалавека ў Расеі, але падрабязнасьці па гэтым пытаньні не паведамляюцца.
XS
SM
MD
LG