Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі: матываваных абвінавачваньняў расейцам ня выстаўлена


Расея спадзяецца, што беларускі суд прыме справядлівае рашэньне па справе расейцаў Арцёма Брэуса і Івана Гапонава, абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

«Мы вельмі спадзяемся, што беларускія судовыя органы змогуць непрадузята падысьці да разгляду гэтай справы і вынесьці

справядлівае рашэньне», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Лукашэвіч на брыфінгу ў Маскве, перадае «Інтэрфакс».

Ён адзначыў, што «ў Маскве лічаць, што ня маюць права ўмешвацца у судовае расьсьледаваньне».

«Аднак, нельга ня бачыць, што матываваных абвінавачваньняў супраць нашых грамадзян так дагэтуль і ня выстаўлена», — адзначыў расейскі дыплямат.

1 сакавіка ў Маскоўскім судзе Менску адновіцца працэс над грамадзянамі Расеі Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым, якіх пачалі судзіць, 22 лютага. Справу разглядае судзьдзя Любоў Сімахіна, якая ўнесеная ў сьпіс неўязных у краіны Эўразьвязу за адміністрацыйныя прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG