Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: Хто пажадаў выехаць зь Лібіі, выехалі. З астатнімі працуем


Каля дзесяці грамадзян Беларусі, эвакуаваных учора зь Лібіі самалётам расейскага Міністэрства надзвычайных сытуацый (МНС), прыбылі на радзіму. Бальшыня — дзеці і сваякі беларускіх дыпляматаў, якія працуюць у Трыпалі.

Адпачатку плянавалася, што зь Лібіі зьедуць блізу двух дзясяткаў беларусаў. Ня выключана, што некаторыя яшчэ паспрабуюць эвакуавацца на паромах у Турэччыну, а потым самалётамі будуць перапраўляцца на «вялікую зямлю».

Па словах прадстаўніцы Міністэрства замежных спраў Беларусі Марыі Ваньшынай, цяпер ведамства вырашае пытаньне зь іншымі грамадзянамі краіны, якія таксама могуць выказаць жаданьне ад’ехаць зь Лібіі:

«Тыя, хто пажадаў выехаць, выехалі ўсе. Астатнія, магчыма, вырашаць пазьней. Зараз амбасада працягвае працаваць з нашымі грамадзянамі. Само сабой, па ходу таго, як будуць паступаць просьбы аб эвакуацыі, наша дыппрадстаўніцтва будзе складаць сьпісы і працаваць у гэтым кірунку далей».

Падрабязнасьці:
З сотні беларусаў Лібію пакінулі каля дзесятка
XS
SM
MD
LG