Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джуліяна Асанжа выдадуць Швэцыі


Джуліян Асанж
Джуліян Асанж
Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж будзе выдадзены Швэцыі, дзе яго абвінавачваюць у сэксуальных злачынствах.

Такое рашэньне сёньня вынес суд у Лёндане. У адпаведнасьці з рашэньнем суду, абвінавачаньні ў згвалтаваньні і сэксуальных дамаганьнях – дастатковыя прычыны для экстрадыцыі.

Асанж сьцьвярджае, што справа супраць яго сфабрыкаваная.

Адвакаты Асанжа могуць на працягу тыдня абскардзіць прысуд. Яны заяўляюць, што ёсьць небясьпека наступнай выдачы Асанжа ўладам ЗША. Вашынгтон не задаволены тым, што WikiLeaks абнародаваў дзясяткі тысяч сакрэтных амэрыканскіх урадавых дакумэнтаў.
XS
SM
MD
LG