Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі працягвае губляць кантроль над тэрыторыяй Лібіі


У Лібіі памяншаецца тэрыторыя, якая знаходзіцца пад кантролем Муамара Кадафі – па меры таго, як апазыцыя аб'ядноўваецца.

Сталіца Трыпалі знаходзіцца ў руках у Кадафі, у прымесьцях дысьлякуюцца танкі.

Антыўрадавыя сілы ўсталявалі кантроль над горадам Заўра за 120 кілямэтраў на захад ад Трыпалі. У руках у паўстанцаў знаходзяцца і ўсходнія рэгіёны краіны.

Тым часам шмат якія замежнікі імкнуцца пакінуць Лібію. ЗША. Кітай, эўрапейскія краіны паслалі самалёты, каб дапамагчы сваім грамадзянам выехаць адтуль.
XS
SM
MD
LG