Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вадзім Кабанчук павінен выйсьці на волю


24 лютага а 17 гадзіне з турмы на вуліцы Акрэсьціна пасьля 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у Плошчы павінен выйсьці сябра аргкамітэту БХД Вадзім Кабанчук.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў Вадзім Кабанчук уваходзіў у штаб кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.

Начальнік акрэсьцінскага ізалятара пагражаў Вадзіму крымінальнай справай, таму ёсьць пагроза, што Кабанчука могуць не адпусьціць. Аднак сябры БХД спадзяюцца сустрэць яго менавіта сёньня.

Кабанчук быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы ўвечары ў нядзелю 13 лютага, таму яго павінны былі вызваліць яшчэ 23 лютага. Але суткі, якія Вадзіма трымалі ў Ашмянскім РАУСе, не залічылі. Мытнікі забралі ў яго інфармацыйныя матэрыялы пра падзеі ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG