Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура патрабуе новага тэрміну для сына Гамсахурдыя


Цотна Гамсахурдыя

Цотна Гамсахурдыя


На працэсе ў Тбілісі па справе сына першага прэзыдэнта Грузіі Зьвіяда Гамсахурдыя Цонты пракуратура патрабуе для падсуднага сем гадоў пазбаўленьня волі.

Цотна Гамсахурдыя адбывае дзевяць з паловай гадоў зьняволеньня за спробу забойства. Цяпер яму інкрымінуюць спробу даць хабар супрацоўніку турэмнага шпіталю.

Цотна Гамсахурдыя віны не прызнае і лічыць сябе ахвярай палітычнага перасьледу.
XS
SM
MD
LG