Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль нанёс авіяудары па Паласе Газы


Ізраіль ў гэтую ноч нанёс авіяудары па Паласе Газы.

Паводле палестынскіх уладаў, параненыя тры чалавекі.

Паведамляецца таксама пра тое, што 11 палестынцаў параненыя ў выніку абстрэлу ізраільскімі танкамі на мяжы Паласы Газы.

Як заяўляе ізраільскае камандаваньне, удары з паветры былі нанесеныя ў адказ на ракетны абстрэл з палестынскага боку напярадані ўвечары ізраільскага гораду Беэр-Шэва.

Яшчэ адна ракета ўпала каля гораду Нэцівот. У абодвух выпадках ніхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG