Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус у Новай Зэляндыі: 92 ахвяры


У новазэляндскім горадзе Крайстчэрч, які пацярпеў у аўторак ад моцнага землятрусу, сотні чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.

Паводле паліцыі, толькі пад разваламі будынка мясцовай тэлекампаніі могуць знаходзіцца да 120 чалавек. Надзеі знайсьці іх жывымі практычна няма, паколькі пасьля абвалу будынку там пачаўся моцны пажар.

Пакуль знойдзеныя целы 92 загіблых. Параненыя сотні чалавек. Большая частка гарадскіх кварталаў застаецца без электрычнасьці.

Цяперашні землятрус – найбольш катастрафічны ў гісторыі Новай Зэляндыі ад 1931 году, калі на поўначы краіны ахвярамі землятрусу сталі 265 чалавек.
XS
SM
MD
LG