Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заклікаў спыніць гвалт у Лібіі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў сёньня па тэлебачаньні з заклікам спыніць гвалт у Лібіі.

Абама падкрэсьліў, што ўрад павінен адказаць за пастаянныя парушэньні правоў чалавека ў краіне. Абама даручыў сваёй адміністрацыі разгледзіць “усе магчымыя захады”, якія могуць быць ужытыя ў дачыненьні да уладаў Лібіі.

Тым часам лібійскі лідэр Муамар Кадафі працягвае змагацца за ўладу у краіне.

Сталіца Трыпалі застаецца пад кантролем яго вайсковых сілаў. Паведамляецца, што на вуліцы Трыпалі выходзіць небясьпечна, паколькі вайскоўцы страляюць наўсьлеп па мінаках.

Тым часам сын Кадафі Саіф аль-Іслам заявіў у тэлевыступе, што сытуацыя ў краіне нармалізуецца. “Парты, лётнішчы і школы адкрытыя, -- сказаў сын Кадафі. – Праблематычная сытуацыя толькі на ўсходзе”.

Усходнія рэгіёны краіны кантралююцца антыўрадавымі сіламі.
XS
SM
MD
LG