Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ера новай перадачы "Тры песьні пра свабоду"


Максім Жбанкоў
Максім Жбанкоў
Прэм’ера новай перадачы “Тры песьні пра свабоду”. Яе аўтар, журналіст і культуроляг Максім Жбанкоў распавядае пра зьмест і мэты перадачы. Таксама гучыць сама перадача.

Максім Жбанкоў: Перадача завецца "Тры песьні пра свабоду", і тут ёсьць некалькі базавых мэтаў. Першае – спроба трохі падвысіць настрой нашаму дэпрэсіўнаму грамадзтву пасьля вядомых падзеяў вакол выбараў. Па-другое, песьні пра свабоду, якія будуць гучаць, паходзяць з самых розных краін. У першым выпуску будуць амэрыканскія пратэст-сонгі, а потым і французская, і італьянская, і гішпангская, і расейская, і г.д. музыка. Мы хацелі паказаць, што песьні пра свабоду, песьні мэнтальнага супраціву, яны паўставалі ў самых розных краінах, дзе былі "змрочныя часы". Наша сёньняшняя беларуская сытуацыя невыпадковая і яна шэраговая. Былі такія сытуацыі, людзі трывалі, людзі перамагалі, людзі праходзілі праз гэтыя змрочныя часы з нармальнымі песьнямі пра свабоду. Такім чынам, гэта яшчэ і лекі ад дэпрэсіўнага стаўленьня да гэтай чорнай дзюркі ў сэрцы Эўропы.

І, па-трэцяе, часьцяком песьні пра свабоду ўспрымаюцца як песьні пратэсту, як нейкія палітычныя слоганы, як заклікі да палітычнага руху. Я думаю, што пра гэта трэба казаць больш шырока. Для нас песьні пра свабоду – песьні ў абарону чалавечай годнасьці, песьні, якія самі па сабе можа і ня ёсьць палітычнымі, але якія заклікаюць да сьвядомага грамадзянскага руху. А будзе гэты рух палітычным, або эстэтычным – гэта ўсё рэчы другасныя.

І да таго ж мы імкнемся трошкі адукаваць нашага слухача і можа нешта паказаць нашым музыкам. Нейкія новыя стылістычныя магчымасьці, новыя фарбы да іх творчай палітры.

Слухаць гутарку Сяргея Абламейкі з Максімам Жбанковым у "Начной Свабодзе":

Гутарка з Максімам Жбанковым у "Начной Свабодзе"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:27 0:00
Наўпроставы лінк


Слухаць першую перадачу "Тры песьні пра свабоду":

Першая перадача "Тры песьні пра свабоду"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:22 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG