Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўночная Карэя галадае


Недахоп прадуктаў харчаваньня змушае некаторых жыхароў Паўночнай Карэі зьбіраць лясныя травы. Асабліва моцна недаяданьне закранае дзяцеё, паведамляе дэлегацыя амэрыканскіх гуманітарных арганізацыяў, якая нядаўна правяла працоўнае турнэ па КНДР.

У супольнай заяве згаданых арганізацыяў канстатуецца, што ўраджай зерня ў шэрагу рэгіёнаў краіны зьменшыўся ў параўнаньні зь леташнім напалову. Харчовых запасаў краіны, сьцьвярджаецца ў справаздачы, хопіць найдалей да сярэдзіны чэрвеня.

Паўночная Карэя, якая сутыкаецца з хранічнай праблемай недахопу прадуктаў харчаваньня, неаднаразова прасіла міжнародную супольнасьць аднавіць гуманітарныя пастаўкі ежы.

ЗША скасавалі харчовую дапамогу КНДР у 2009 годзе, пасьля таго як Пхэньян выдаліў з краіны міжнародных назіральнікаў за ядзернай праграмай.
XS
SM
MD
LG