Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Раніцай сонейка, днём хмарна, увечары сьнегапад, тэмпэратура –9 -- -11 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск: Рок-канцэрт у клюбе “Салтайм”

Менск: Музычны праект WE ROCK у клюбе АЛЕКС-С

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін наведае штаб-кватэру Эўразьвязу

Будапэшт, Нарада міністраў абароны краін Эўразьвязу

Кіеў, Генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмунсэн наведае Ўкраіну

Санкт-Пецярбург, Візыт каралеўскай сям'і Гішпаніі

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1901: У «Церковных ведомостях» апублікаванае рашэньне Сьвятога Сыноду пра адлучэньне Льва Талстога ад РПЦ

1918: Камітэт Уратаваньня абвясьціў незалежнасьць Эстоніі

1920: У мюнхенскай піўной Хофбройхаўз была абнароднаваная праграма Нацыянал-сацыялісцкай рабочай партыі Нямеччыны (NSDAP)

1942: Першы выхад у эфір радыёстанцыі “Голас Амэрыкі”

1991: Вайна ў Пэрскай затоцы, сілы кааліцыі пачалі наземны наступ у Іраку і Кувэйце

Нарадзіліся:

1463: Джавані Піка дэля Мірандола, італьянскі філёзаф

1747: Мацей Павал Мажджанеўскі, рымска-каталіцкі дзеяч

1786: Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы брат Якаба Грыма

1807: Генры Лангфэла, амэрыканскі паэт і перакладчык

1885: Чэстэр Уільям Німіц, амэрыканскі адмірал, герой Другой сусьветнай вайны

1918 — Эдвард Кісель, рымска-каталіцкі дзеяч Польшчы, першы біскуп беластоцкі

1935 — Рыгор Барадулін, беларускі паэт

1955 — Стывэн Джобс, заснавальнік кампаніі «Apple Computer»

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Мэксыка – Дзень сьцяга

Эстонія – Дзень незалежнасьці

МІНУС 365:


“Газпром” пералічыў апошнія 625 мільёнаў даляраў за акцыі “Белтрансгазу”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Век чалавечы –
Як сьнег на галінцы,
Дзень чалавечы –
Як помах крыла.
Толькі за зёлкай
Пасьпеў нахіліцца --
Выпрастаць сьпіну
Труна памагла.

Кожнаму хочацца
Ліха аб’ехаць.
Лёс залагодзіць,
Чым нельга і льга.
Раніца хмар наахапчыць
На вехаць.
Пачырванее за вечар смуга.

Дол прыхарошыцца
Травамі гожа.
Сподзеў і страх –
Чалавеку свае.
Вецер дыхне – і няма,
І яго ўжо
Мейсца ягонае не пазнае.


Рыгор Барадулін
XS
SM
MD
LG