Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: 7 дэпутатаў выйшлі зь кіроўнай партыі


У Емэне сем дэпутатаў парлямэнту ад кіроўнай партыі, якую ачольвае прэзыдэнт Алі Абдула Салех, падалі ў адстаўку. Свой крок яны патлумачылі гвалтоўнымі дзеяньнямі ўраду супраць пратэстоўцаў.

Кіроўная партыя "Ўсеагульны народны кангрэс", тым ня менш, па-ранейшаму кантралюе ў парлямэнце 240 мандатаў з 301.

Раней прэзыдэнт заявіў, што не паддасца ціску апанэнтаў, якія, паводле яго, змагаюцца за анархію.

За апошні тыдзень прынамсі 15 чалавек загінулі ў часе сутыкненьняў пратэстоўцаў з прыхільнікамі ўраду, якіх падтрымліваюць сілы бясьпекі.
XS
SM
MD
LG