Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Райвыканкамы Віцебшчыны дрэнна ахоўваюць гістарычную спадчыну


Паводле начальніка ўправы культуры Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімера Цярэнцьева, рэгіянальныя аддзелы культуры мала дбаюць пра захаваньне помнікаў гісторыі і культуры. Таму аблвыканкам прапануе стварыць адмысловыя камісіі па ацэнцы аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Камісіі будуць створаныя пра гарадзкіх і раённых выканкамах вобласьці, бо адказныя за захаваньне спадчыны аддзелы культуры дрэнна ўпраўляюцца з гэтым абавязкам.

Так, на працягу 2010-га году на разгляд аб'ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў абласную камісію падалі матэрыялы толькі сем раёнаў — Глыбоцкі, Пастаўскі, Мёрскі, Талачынскі, Лёзьненскі, Аршанскі, Гарадоцкі. Акрамя таго, абласная пракуратура выявіла недахопы ў працы па ахове помнікаў архітэктуры ў Мёрскім, Браслаўскім, Чашніцкім, Талачынскім, Шумілінскім, Докшыцкім, Ушацкім, Лепельскім, Полацкім, Расонскім, Гарадоцкім, Сеньненскім і Бешанковіцкім раёнах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG