Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віншаваньне ваеннаму міністру ад грамадзкага актывіста


Юры Жадобін
Юры Жадобін
Гомельскі грамадзкі актывіст, рэгіянальны кіраўнік руху "За свабоду" Пётар Кузьняцоў павіншаваў міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна з Днём абаронцаў Айчыны.

Кузьняцоў: "Мой зварот да міністра абароннага ведамства і ў яго асобе да ўсіх афіцэраў узброеных сілаў Беларусі зьвязаны з апошнімі падзеямі ў Лібіі, дзе войска было выкарыстана супраць мірных грамадзянаў, а таксама заявай беларускага кіраўніка, які абвясьціў, што пры пэўных абставінах гатовы вывесьці на вуліцу армію, каб абараніць "канстытуцыйны парадак". Я пажадаў міністру, каб нашы ўзброеныя сілы не апынуліся ва ўмовах выбару: выконваць злачынны загад ці застацца вернымі прысязе і абараняць выключна інтарэсы беларускага народу".

Грамадзкі актывіст нагадаў міністру, што армія існуе "за кошт падаткаплатнікаў не для таго, каб умешвацца ва ўнутраныя спрэчкі й дыскусіі мірнага характару. Яна — для абароны ад зьнешніх вайсковых пагрозаў. Гэта запісана ў Канстытуцыі — найвышэйшым заканадаўчым акце Рэспублікі Беларусь".

Спадар Кузьняцоў спадзяецца, што ягоны зварот-віншаваньне дойдзе да Юрыя Жадобіна, паколькі накіраваны ён на адрас электроннай пошты прыёмнай ваеннага міністра.
XS
SM
MD
LG