Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крайстчэрч: 12 мільярдаў шкоды


Пасьля землятрусу на вуліцы Крайстчэрчу

Пасьля землятрусу на вуліцы Крайстчэрчу

Шкода, нанесеная землятрусам, што здарыўся ўчора ў новазэляндзкім горадзе Крайстчэрч, складае 12 мільярдаў даляраў – паведаміла агенцтва Reuters, спасылаючыся на зьвесткі інвэстыцыйнай кампаніі J.P.Morgan.

Землятрус забраў жыцьці ня менш як 75 чалавек, каля 300 людзей дасюль могуць заставацца пад руінамі. Цэнтральная частка 400-тысячнага Крайстчэрчу практычна цалкам разбураная. У горадзе ўведзена камэнданцкая гадзіна, ува ўсёй Новай Зэляндыі – рэжым надзвычайнага становішча.
XS
SM
MD
LG