Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15-я, юбілейная "Рок-каранацыя", якая не адбылася 18 лютага, перанесеная на сёньня, 23 лютага.

У мінулую пятніцу гала-канцэрт, які плянавалася правесьці ў канцэртнай залі "Менск", быў адменены ў сувязі з тэхнічнымі праблемамі з пажарнай бясьпекай — на сцэну раптоўна апусьцілася пажарная заслона, якую ніяк не маглі падняць. Арганізатары канцэрта ў той жа дзень разьвязалі асноўныя арганізацыйныя пытаньні і перанесьлі імпрэзу ў сталічны клюб "Рэактар".

Сёлета галоўная музычная рок-падзея году зьменіць фармат. Замест звыклага ўзнагароджваньня музыкаў рок-каронамі ў розных намінацыях адбудзецца вялікі канцэрт, у якім возьмуць удзел ляўрэаты папярэдніх фэстаў. На гала-канцэрце будуць вызначаныя пераможцы ў дзьвюх намінацыях — "Лепшы альбом" і "Лепшы гурт".

У імпрэзе бяруць удзел гурты "Нэйра Дзюбель", "Крама", "N.R.M.", "Безь білета", "Drum Eхtasy", "Палац", "Kriwi", "Rasta" і іншыя.

Пачатак "Рок-каранацыі" а 18-й гадзіне.
XS
SM
MD
LG