Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай: новыя заклікі да маніфэстацыяў


У інтэрнэце зьявіліся чарговыя заклікі да жыхароў 13 кітайскіх гарадоў правесьці ў нядзелю акцыі ў абарону свабоды слова і ў падтрымку пратэстаў у арабскіх краінах. Заклікі зьмешчаныя на сайце, зарэгістраваным за межамі Кітаю.

У мінулую нядзелю кітайская паліцыя рашуча адрэагавала на аналягічныя заклікі. На пляцах, дзе мелі прайсьці маніфэстацыі, былі дысьлякаваныя аддзелы аховы парадку.

Замежныя агенцтвы паведамлялі пра малую колькасьць праведзеных маніфэстацыяў і пра адсутнасьць значных інцыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG