Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фратыні: Кадафі не кантралюе Кірэнаіку


Маніфэстанты на галоўным пляцы Табруку, 22 лютага
Маніфэстанты на галоўным пляцы Табруку, 22 лютага
Кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі страціў кантроль над правінцыяй Кірэнаіка на ўсходзе краіны – пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Італіі Франка Фратыні, спасылаючыся на італьянскае пасольства ў Трыпалі. Паводле Фратыні, за час здушэньня акцыяў пратэсту ў Лібіі загінулі каля тысячы людзей.

Раней сёньня кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Італіі ў інтэрвію газэце Corriere dellа Sera выказаў асьцярогу, што ў выніку забурэньняў у Лібіі блізка трохсот тысяч людзей могуць эміграваць у эўрапейскія краіны.

Напярэдадні Рада бясьпекі ААН асудзіла выкарыстаньне сілы супраць дэманстрантаў і заклікала ўлады краіны выканаць законныя патрабаваньні ўдзельнікаў пратэстаў.
XS
SM
MD
LG