Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нью-Ёрк: новыя забароны на курэньне


У Нью-Ёрку будзе забаронена курыць у парках, пешаходных зонах, на пляжах і ў іншых месцах адпачынку. Адпаведнае распараджэньне падпісаў мэр гораду Майкл Блумбэрг. Яно набудзе моц 23 траўня.

Раней у Нью-Ёрку ўжо была ўведзеная забарона курыць у рэстаранах і барах.

Пашырэньне забароны на курэньне ўжо скрытыкавалі барацьбіты за правы курцоў і лібэртарыянцы, што выступаюць супраць любога ўмяшаньня дзяржавы ў прыватнае жыцьцё грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG