Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Каля 20-ці грамадзян Беларусі будуць эвакуяваныя ў Маскву зь Лібіі самалётам МНС Расеі.

Пра гэта паведаміла "Свабодзе" намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Марыя Ваньшына.

Яна сказала, што ў Трыпалі а 9-й гадзіне пачалася пасадка на самалёт МНС Расеі. У Маскве беларускіх грамадзянаў сустрэнуць прадстаўнікі амбасады Беларусі ў Расеі.

Сярод эвакуаваных члены сем'яў беларускіх дыпляматаў, а таксама іншыя грамадзяне Беларусі, якія знаходзіліся ў Лібіі.

Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Лібіі застаюцца ў Трыпалі на сваіх працоўных месцах.

У МЗС пакуль не ўдакладнілі колькасьць грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца на гэты момант у Лібіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG