Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі першы сёлета страйк


У Грэцыі сёньня пройдзе першы ў гэтым годзе страйк.

Чакаецца, што спыняць працу аэрапорты, а таксама бальшыня крамаў.

Страйк арганізаваны некалькімі вядучымі прафсаюзамі і накіраваны супраць урадавых захадаў жорсткай эканоміі.

Больш жорсткая фінансавая дысцыпліна – умова антыкрызіснай дапамогі Грэцыі ў памеры 110 мільярдаў эўра ад Эўразьвязу і МВФ.

У 2010 г. у Грэцыі адбыліся некалькі дзясяткаў страйкаў і іншых акцыяў пратэсту.
XS
SM
MD
LG