Лінкі ўнівэрсальнага доступу

75 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў Новай Зэляндыі


Разбураны будынак у цэнтры Крайстчэрч 22 лютага 2011 г.

Разбураны будынак у цэнтры Крайстчэрч 22 лютага 2011 г.

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў горадзе Крайстчэрч у Новай Зэляндыі павялічылася да 75 чалавек.

Параненыя сотні людзей. Каля 300 чалавек яшчэ, магчыма, застаюцца пад руінамі будынкаў. Пра гэта паведаміў мэр гораду Боб Паркер.

Працягваюцца выратавальныя працы.

У горадзе пасьля землятрусу сілаў 6,3 бала па шкале Рыхтэра ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Прэм’ер-міністар краіны Джон Кей назваў катастрофу “самым чорным днём у гісторыі Новай Зэляндыі”.
XS
SM
MD
LG