Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень сьнегапад. Марозна, тэмпэратура -12 – -14 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, пазачарговая сэсія палаты прадстаўнікоў, разгляд праграмы дзейнасьці ўраду на 2011-2015 гады.

Менск, працяг візыту міністра замежных спраў Кубы Бруна Радрыгеса Парыльі ў Беларусь, чакаецца сустрэча кубінскага міністра з Аляксандрам Лукашэнкам

Менск, прамая тэлефонная лінія са старшынём Менгарвыканкаму Мікалаем Ладуцькам, з 14 да 16 гадзінаў па тэл. (017) 222-44-44.

Менск, Фэст "Рок-каранацыя", клюбе "Рэактар". Сёлета замест традыцыйнай цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых музыкаў году арганізатары "Рок-каранацыі" плянуюць правесьці гала-канцэрт. У ім возьмуць удзел вядомыя беларускія рок-гурты: "Нейра Дзюбель", "Крама", NRM, "Без білета", Drum Ecstasy, "Палац", Kriwi, Rasta і іншыя.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Атэны: 24-гадзінны агульнанацыянальны страйк, чакаюцца дэманстрацыі.

Гаага: Прысуд у справе былога сэрбскага паліцэйскага Ўласьціміра Джорджэвіча, якога абвінавачваюць у злачынствах супраць чалавечнасьці ў Косаве.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1563: Рускія войскі на чале з царом Іванам IV пасьля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны.

1866: Аўстрыя і Прусія заключылі праскі мір, заклаўшы падмурак фармаваньня Нямеччыны.

1917: Пачатак Лютаўской рэвалюцыі ў Расіі.

1944: Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспублікі. Пачалося інтэрнаваньне соцень тысяч чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.

Нарадзіліся:

1808: Пётр Кірэеўскі, рускі публіцыст, архэоляг, фальклярыст, славянафіл (пам. 1856)

1878: Казімір Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнэр (пам. 1935)

1891: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, пэдагог (пам. 1937)

1907: Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадзкі дзеяч (пам. 1980)

1929: Алексій II, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (пам. 2008)

1931: Яўген Бабосаў, беларускі філёзаф

1954: Віктар Юшчанка, прэзыдэнт Украіны (2005 – 2010)

Памерлі:

1766: Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. 1677)

1855: Карл Фрыдрых Гаус, нямецкі матэматык, астраном і фізык (нар. 1777)

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Беларусь, Кіргізстан, Расея, Украіна, Таджыкістан – Дзень абаронцы Айчыны

МІНУС 365:


Змагацца за свабоду ў СНД — цяжэй, чым ваяваць у Аўганістане

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Мае вынікі мне даўно вядомыя, я толькі ня ведаю, як я да іх прыйду".

Карл Фрадрых Гаус
XS
SM
MD
LG