Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паколі – новы прэзыдэнт Косава


Сфармаваны пасьля датэрміновых выбараў парлямэнт Косава абраў сёньня прэзыдэнта рэспублікі і зацьвердзіў склад новага ўраду.

Новым косаўскім прэзыдэнтам, нягледзячы на байкот галасаваньня апазыцыйнымі партыямі, стаў бізнэсовец Бэджэт Паколі – старшыня партыі “Альянс за новае Косава”. Паводле назіральнікаў, Паколі здабыў пасаду прэзыдэнта дзякуючы таму, што дапамог скласьці кіроўчую кааліцыю Дэмакратычнай партыі Косава Хашыма Тачы.

Кіраўніком косаўскага ўраду зноў абраны Хашым Тачы – нягледзячы на міжнародны ціск у сувязі з падазрэньнямі ў дачыненьні Тачы да гандлю чалавечымі органамі падчас вайны ў Косаве пры канцы 90-х гадоў.

Пасьля таго, як у лютым 2008 году Косава абвясьціла аб сваёй незалежнасьці ад Сэрбіі, новую краіну прызналі больш як 70 дзяржаваў сьвету.
XS
SM
MD
LG