Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі абяцае не падвышаць паказьнік пакрыцьця насельніцтвам расходаў на камунальныя паслугі.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску начальнік упраўленьня камунальнай гаспадаркі і энэргетыкі згаданага ведамства Анатоль Шагун заявіў, што сёлета грамадзяне будуць аплачваць толькі блізу 25% выдаткаў, астатні цяжар возьме на сябе дзяржава.

Між тым, ад 1 лютага былі падвышаныя тарыфы ня толькі на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, але за электра- і газазабесьпячэньне. Чыноўнік удакладніў, што павелічэньне тарыфаў адбылося толькі на тэхнічнае абслугоўваньне (крыху больш за 4%) і халоднае водазабесьпячэньне — тут, праўда, ажно на 21%. Але пакрыцьцё гэтых расходаў, акрамя насельніцтва, бяруць на сябе і мясцовыя бюджэты.

Адносна новага падвышэньня аплаты за жыльлёва-камунальныя паслугі на тле падаражаньня энэргарэсурсаў у міністэрстве прагнозаў ня робяць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG