Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі гатовы да пакутніцкай сьмерці


Муамар Кадафі ў часе звароту да народу, 22 лютага
Муамар Кадафі ў часе звароту да народу, 22 лютага
Выступаючы з адозваю да народу, лібійскі кіраўнік Муамар Кадафі запэўніў, што не пакіне краіны і гатовы да пакутніцкай сьмерці. Кадафі падкрэсьліў, што ён не прэзыдэнт, а лідэр рэвалюцыі, якая азначае ахвярнасьць да самага канца. Кіраўнік Лібіі заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсьці на вуліцы і ўзяць сытуацыю пад кантроль.

Раней сёньня вярхоўная камісарка ААН у пытаньнях правоў чалавека Наві Пілэй заклікала правесьці незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне грубых парушэньняў правоў чалавека лібійскімі ўладамі пры здушэньні масавых пратэстаў.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун у тэлефоннай размове з кіраўніком Лібіі Муамарам Кадафі запатрабаваў ад лібійскіх уладаў неадкладна спыніць выкарыстаньне вайсковай сілы супраць дэманстрантаў.

Паводле лібійскай апазыцыі, пры здушэньні антыўрадавых пратэстаў загінула больш за 500 чалавек. Улады цьвердзяць, што ахвяраў меней.

Працягваецца эвакуацыя замежных грамадзянаў зь Лібіі. Рада бясьпекі ААН і Арабская ліга абмяркоўваюць сёньня сытуацыю ў Лібіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG