Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўмовах закрытай пэнітэнцыярнай сыстэмы ў Беларусі факты суіцыду ўдаецца замоўчваць, тым ня менш самагубства ў няволі — зьява нярэдкая. Пра гэта сьведчаць сваякі і блізкія тых, хто сядзеў, а таксама самі колішнія вязьні.

Суіцыд як сьвядомае рашэньне


Жыхар Менску, 55-гадовы Ігар лічыць сваім анёлам-ахоўнікам кардыяхірурга Сяргея Балашку. Пасьля складанай апэрацыі, якую правёў гэты доктар у 2004 годзе на Ігаравым сэрцы, колішні інвалід можа паўнавартасна жыць і працаваць.

Сяргея Балашкі няма амаль чатыры гады. Напачатку 2007 году ён стаў фігурантам гучнай карупцыйнай справы кардыяхірургаў. Увесну таго ж году малады пэрспэктыўны спэцыяліст скончыў жыцьцё самагубствам у СІЗА. Паводле блізкіх ды калегаў, кардыяхірург ня вытрымаў агавору, псыхалягічнага прэсінгу сьледчых ды неаб'ектыўнасьці сьледзтва.

Мэдык ня ў першым пакаленьні, Сяргей Балашка выратаваў дзясяткі людзкіх жыцьцяў, яго дысэртацыя выявіла крытэры апэрабэльнасьці для асабліва цяжкай групы хворых.

Летась за некалькі крокаў ад самагубства быў арыштант турмы на Акрэсьціна, 28-гадовы камэрунскі футбаліст Гі Франсуа Тукам, які прыляцеў у Менск, каб згуляць за нарвэскі клюб IOF. Яго затрымалі, западозрыўшы ў падробцы пашпарта, і паўтара месяца ён праседзеў у
Нярэдка псыхалягічны прэсінг мае на мэце вымаганьне грошай, маёмасьці.
менскім ізалятары. Паводле Тукама, на 40-ы дзень утрыманьня ў СІЗА ў яго зьявілася пачуцьцё безвыходнасьці і навязьлівыя думкі пра суіцыд. Зь вязьня зьдзекаваліся і турэмшчыкі, і сукамэрнікі. Сукамернікі ўсяляк абражалі яго, ужываючы расісцкія выпады. Турэмшчыкі зьбівалі камэрунца і пагражалі яму.

Паводле былога палітвязьня, стваральніка інтэрнэт-праекту "Зона" Валера Леванеўскага, прававая сваволя ў месцах зьняволеньня сапраўды падштурхоўвае вязьня да думак пра суіцыд. Нягледзячы на тое, што турэмнай адміністрацыі ўдаецца замоўчваць факты самагубства зэкаў, суіцыд тут — зьява нярэдкая.

Адна з прычын — у тым, што Дэпартамэнт выкананьня пакараньня ў Беларусі падпарадкоўваецца не Міністэрству юстыцыі, як у многіх краінах, а МУС.

Леванеўскі
: "У выніку адна і тая ж кантора (МУС) саджае, ахоўвае, сочыць, выпраўляе, выхоўвае... Зразумела, што ва ўмовах адсутнасьці ўсялякай празрыстасьці рэальная ўлада ў турэмнай установе належыць начальніку. Тыя шматлікія правапарушэньні, зь якімі штодня сутыкаецца зьняволены, санкцыянаваныя адміністрацыяй. Чалавека элемэнтарна даводзяць да апошняй рысы. Далёка ня кожны вытрымлівае турэмныя ўмовы ды катаваньні. Найчасьцей людзі вешаюцца. Але ёсьць і шмат іншых спосабаў. Суіцыд у турме — не праблема".
Калі чалавек не пагаджаецца, то яго зь ведама адміністрацыі даводзяць да нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

Суіцыд на глебе сэксуальнага гвалту


Свабода: "Калі адміністрацыя турмы рознымі сродкамі прыніжае чалавека, гэта зьвязана толькі з асалодай ад улады ці яна перасьледуе нейкія пэўныя мэты?"

Леванеўскі: "Нярэдка псыхалягічны прэсінг мае на мэце вымаганьне грошай, маёмасьці. У СІЗА прыкладна 30% арыштантаў — гэта так званыя сядзельцы. Тыя, хто знаходзіцца там дзесьці болей за два месяцы. Гэтыя людзі працуюць на апэратыўнікаў. Іх не накіроўваюць на зону, а даручаюць падглядаць, выпытваць, а потым інфармаваць, каго са зьняволеных можна "падаіць". А дояць як? Сьпярша гвалтам, а потым нібыта абаронай. Знаходзіцца так званы добры сьледчы. І даведзеныя маральна і псыхічна вязьні ідуць на тое, каб перапісаць кватэры супрацоўнікам МУС. Гэтыя людзі з турэмнай адміністрацыі вельмі добра жывуць. Яны крадуць, прычым шмат. Як зь бюджэтных сродкаў, так і за кошт зэкаў".

Свабода: "Калі чалавек не пагаджаецца?"

Леванеўскі: "Калі чалавек не пагаджаецца, то яго на загад адміністрацыі могуць давесьці да нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Бо ў кожнай зоне, пра гэта не прынята казаць, павінна быць прынамсі два такія чалавекі, або, як кажуць, апушчаныя. Многіх мужчын гэтым палохаюць, гэта моцны псыхалягічны стрэс. Яшчэ палохаюць лёсам блізкіх. Таксама зьбіваюць. У мяне самога такое

Каб вырвацца з турмы, людзі заганяюць сабе штыры за некалькі мілімэтраў ад жыцьцёва важных органаў.
было ня раз. Запалохвалі тым, што мяне згвалтуюць, маіх дзяцей, жонку. Падыходзіў зэк, якога меліся выпусьціць на волю, і абяцаў, што канкрэтна ён маім зробіць. Аднак я мог даваць адпор, бо спортам займаўся. Маю розныя разрады".

Масавыя спробы ўскрыцьця венаў у якасьці пратэсту


Паводле Валера Леванеўскага, у турме існуе свая клясыфікацыя самагубстваў. Бываюць самагубствы ў выніку сьвядомага рашэньня — калі людзей не спыняе анішто. А яшчэ — спробы суіцыду, калі самагубца спадзяецца, што яго ўсё ж выратуюць. Самі зэкі называюць гэта пратэстным суіцыдам. Зьняволеныя пратэстуюць супраць парушэньня іх правоў на перапіску, спатканьні, мэдычную дапамогу і г.д. — правоў, якія прапісаныя ў законе, аднак якія блякуе турэмная адміністрацыя. Найчасьцей зэкі ў такіх выпадках рэжуць сабе вены. Здараюцца масавыя спробы суіцыду, калі вены ўскрываюць адразу некалькі чалавек. Турэмныя лекары і фэльчары навучыліся апэратыўна ратаваць патэнцыйных самагубцаў, прычым вены яны цыруюць без наркозу. Потым, каб такое не паўтаралася ў будучыні, арыштантам дадаюць дубінкамі турэмшчыкі.

Апошнім часам, кажа Леванеўскі, такім пратэстантам пачалі навешваць спагнаньні ў якасьці ШЫЗА (штрафнога ізалятара).

Зьехаць з-за траўмы або зьехаць на бальнічку


Леванеўскі: "Яшчэ адзін від суіцыду — гэта, як кажуць на слэнгу, "каб зьехаць з-за траўмы".

Пры мне было такое, калі чалавек уторкнуў сябе штыр ля сэрца. У мяккую мышцу. Зразумела, яго забрала хуткая. Дарэчы, хуткая ў турму ці СІЗА — гэта выключны выпадак. Звычайна абыходзяцца сваімі сродкамі. А тут чалавек быў пры сьмерці. Пасьля лячэньня яго вызвалілі ўмоўна-датэрмінова па інваліднасьці. Гэта быў сталы чалавек, у яго быў невялікі тэрмін пакараньня, аднак ён не вытрымліваў. Яму параілі іншыя асуджаныя, сярод якіх былі і мэдыкі, куды можна загнаць пэўны востры прадмет. Гэта кропка, якая знаходзіцца за мілімэтар ад жыцьцёва важных органаў. Гэта вялікая рызыка, але на яе ідуць, бо не вытрымліваюць санкцыянаваных адміністрацыяй катаваньняў".

Таксама сярод распаўсюджаных відаў пратэстнага суіцыду — глытаньне розных вострых прадметаў: відэльцаў, цьвікоў, шкла. Людзі хочуць зьмяніць невыносную атмасфэру турмы і "зьехаць на бальнічку", то бок у рэспубліканскі турэмны шпіталь. Звычайна на такі крок ідуць "першаходы", якія не разумеюць усёй небясьпекі і наступстваў такога глытаньня. Як кажуць сьведкі, чалавек адчувае страшэнныя пакуты. Пасьля некалькіх дзён на шпітальным ложку ён звычайна вяртаецца ў камэру ўжо глыбокім інвалідам. На ўсё жыцьцё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG