Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча падрыхтавала закон аб АЭС


Офіс польскага прэм’ера Дональда Туска паведамляе, што распрацаваны праект закону, неабходнага для ўвядзеньня прававых нормаў будаўніцтва АЭС. Падкрэсьліваецца, што акцэнт у дакумэнце ў першую чаргу рабіўся на гарантыях бясьпекі. Закон яшчэ павінен быць ухвалены парлямэнтам.

Польшча плянуе пабудаваць дзьве атамныя станцыі з тым, каб зьменшыць сваю залежнасьць ад паставак газу і нафты з Расеі. Пляцоўкі для АЭС будуць вызначацца пазьней.
XS
SM
MD
LG