Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піраты забілі чацьвярых амэрыканцаў


Чацьвёра амэрыканцаў зь яхты “Куэст”, захопленай у мінулую пятніцу самалійскімі піратамі, былі забітыя. Трагедыя здарылася сёньня непадалёку ад узьбярэжжа Самалі.

Яхту суправаджаў карабель вайскова-марскіх сілаў ЗША і, паводле амэрыканскага камандаваньня, у часе перамоваў зь піратамі вайскоўцы пачулі стрэлы. У выніку апэрацыі вайскоўцы захапілі яхту, забіўшы двух піратаў, трынаццаць былі ўзятыя ў палон.

Яхта належала амэрыканскім пэнсіянэрам, якія на ёй зьдзяйсьнялі падарожжа вакол сьвету.
XS
SM
MD
LG