Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Замежныя грамадзяне пакідаюць Лібію


Многія дзяржавы і міжнародныя кампаніі пачалі эвакуацыю сваіх грамадзянаў з ахопленай паўстаньнем Лібіі. Каля 850 грамадзяў Турцыі ўжо вярнуліся дадому. Першым рэйсам партугальскага вайсковага самалёта ў Італію вывезеныя 80 партугальцаў. Францыя па сваіх суайчыньнікаў накіроўвае тры самалёты. Дазвол на пасадку атрымалі таксама самалёты з Галяндыі і Эгіпту. Для эвакуацыі расіян ўжо вылецеў чацьвёрты самалёт. Эвакуацыя ўкраінцаў пераносіцца на суткі. Пакінуць раён непарадкаў заклікалі сваіх грамадзянаў ЗША і Нямеччына.
XS
SM
MD
LG