Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны ўгару


Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзені 2011 году ў адносінах да студзеня 2010 году вырасьлі на 14,8%, паведамілі агенцтву Interfax ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).

У студзені 2011 году ў параўнаньні са сьнежнем 2010 году кошты на харчы павялічыліся на 2,1%.

Паводле дадзеных Белстату, за студзень 2011 году ў параўнаньні са студзенем 2010 году, бульба ў Беларусі падаражэла на 68,8%, крупы -- на 41,5%, алей -- на 40,4%, масла -- на 36%, цукар -- на 27,5%, садавіна -- на 26%, гародніна -- на 24,6%, сыры -- на 20,1%, кандытарскія вырабы -- на 17%, малако і малочныя прадукты -- на 16,4%, яйкі -- на 14,6%.

Цэны на мяса і птушку за год вырасьлі на 11,2%, алькагольныя напоі -- на 13,3%, гарбата - на 8,7%.

У студзені 2011 году ў параўнаньні са сьнежнем 2010 году больш за ўсё падаражэлі бульба, цукар, гародніна, тытунёвыя вырабы, садавіна, алькагольныя напоі, алей і масла, сыры.

Сярэднія цэны на прадукты харчаваньня ў студзені

Тавар

Сярэдняя цана ў бел. рублях

Ялавічына першай катэгорыі

13630 за кг

Сьвініна (акрамя бескасьцёвага мяса)

11794 за кг

Куры

8957 за кг

Вараная каўбаса вышэйшага гатунку

14283 за кг

Марожаная рыба

7281 за кг

Малако 2,5% -3,5% тлустасьці

1711 за літар

Сьмятана

7358 за кг

Сыр цьвёрды

19313 за кг

Масла

19479 за кг

Хлеб жытне-пшанічны

1909 за кг

Макароны

3158

Бульба

1687 за кг

Капуста

1886 за кг

Морква

1658 за кг

Цыбуля

2225 за кг

Яблыкі

3981 за кг

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG