Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародная супольнасьць патрабуе спыніць праліцьцё крыві ў Лібіі


Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Наванэтэм Пілэй заклікала сёньня правесьці міжнароднае незалежнае расьсьледаваньне грубых парушэньняў правоў чалавека лібійскімі ўладамі пры здушэньні масавых пратэстаў. Камэнтуючы паведамленьні пра тое, што ў Лібіі супраць дэманстрантаў выкарыстоўваюцца снайпэры і баявая авіяцыя, Пілэй сказала, што “гэтыя атакі на мірнае насельніцтва раўназначныя злачынствам супраць чалавечнасьці” і падкрэсьліла, што яны ня могуць застацца безь міжнароднага расьсьледаваньня.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун сёньня заявіў: "Лібійскія ўлады стралялі па дэманстрантах з вайсковых самалётаў і верталётаў. Гэта непрымальна. Гэтаму трэба неадкладна пакласьці канец”.

Сёньня Нямеччына таксама рашуча асудзіла гвалт супраць дэманстрантаў у Трыпалі. У тэлевізійным выступе міністар замежных спраў Гіда Вэствэрвэле сказаў: “Мы ня можам склаўшы рукі сядзець і глядзець, як забіваюць людзей”. Нямеччына прыгразіла Лібіі ўвесьці санкцыі, калі ня спыніцца выкарыстаньне сілы супраць грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG