Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахрэйне выпускаюць палітзьняволеных


Кароль Бахрэйну Хамад бэн Іса Аль-Халіфа загадаў вызваліць з турмаў некалькіх палітычных зьняволеных з мэтаю далучыць шыіцкую апазыцыю да перамоваў аб урэгуляваньні ў краіне.

Невялікая, але стратэгічна важная краіна Бахрэйн, разьмешчаная на 33-х астравах у Пэрсыдзкай затоцы, дае сваю тэрыторыю для марскога флёту ЗША. Шыіты складаюць там большасьць насельніцтва, аднак кіруе краінай суніцкая каралеўская дынастыя.

Дзяржаўнае агенцтва BNA паведамляе, што імёны памілаваных каралём будуць абвешчаныя пазьней сёньня.

Між тым тысячы бахрэйнцаў сёньня прынялі ўдзел у пахаваньні забітага шыіцкага дэманстранта. У пахавальнай працэсіі выкрыквалі антыўрадавыя лёзунгі. Удзельнікі масавага пратэсту на Пэрлавай плошчы таксама патрабавалі зьмены рэжыму.
XS
SM
MD
LG