Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праверыць "карту паляка" на адпаведнасьць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права прапанавалі сёньня дэпутаты сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.

Такое рашэньне яны прынялі на паседжаньні сваёй камісіі. Яны мяркуюць зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд Беларусі для таго, каб вызначыць адпаведнасьць польскага закону "Пра карту паляка" агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Сябра гэтай камісіі Валянціна Лявоненка ў размове са "Свабодай" пацьвердзіла гэтую інфармацыю. Аднак камэнтаваць яе дэпутатка адмовілася:

"Заўтра пройдзе паседжаньне пазачарговай сэсіі Палаты, і там вы пачуеце падрабязнасьці гэтага пытаньня", — сказала яна.

А 16-й гадзіне 23 лютага пачнецца пленарнае паседжаньне Палаты. Першапачаткова на ім зьбіраліся толькі зацьвердзіць праграму ўраду Міхаіла Мясьніковіча на 2011—2015 гады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG